У Віцебску пройдзе чарговы міжнародны турнір па пляжным футболе

24-26 ліпеня ў Віцебску пройдзе традыцыйны розыгрыш “Кубка дружбы” па пляжным футболе. У барацьбу за трафей уступяць чатыры зборная: з Беларусі, Ірана,Турцыі і Эстоніі.

Як паведамляе Беларуская федэрацыя пляжнага футбола, зараз ідуць падрыхтоўчыя працы да турніра. У аблвыканкаме прайшлі нарады па арганізыцыйных пытаннях. “Кубак Дружбы” ўпершыню пройдзе пад эгідай Сусветнай арганізацыі пляжнага футбола.

За матчамі можна будзе назіраць на тэлеканале “Беларусь-5”.

“Кубак Дружбы” у Віцебску пройдзе ў шосты раз. Двойчы ўладальнікамі трафея былі зборныя Беларусі і Ірана. Адзін раз Кубак паехаў ва Украіну.

Меткі:

Чытайце яшчэ