ФК ”Віцебск” упусціў перамогу ў кампенсаваны час

Дзякуючы настойлівасці бабруйская “Белшына” ў гасцях у “Віцебска” здолела пазбегнуць паразы.

Паядынак паміж камандамі пачаўся ў 19.30, але яшчэ адчувалася вялікая тэмпература. Таму першы тайм выйшаў без забітых мячоў і не такі інтэнсіўны, як другі.

Пасля перапынка было бачна, што “Віцебск” настроены па-баявому і мэтанакіравана ідзе наперад. І на 80-й хвіліне зарабляе права на прабіццё штрафнога. Яго выканаў Дзмітрый Хлебасолаў. Мяч спачатку трапляе пад перакладзіну, а потым за лінію варот. На трыбунах не было бачна, што мяч перасёк стужку. Толькі пасля таго як суддзя паказаў на цэнтр поля, гледачы пачалі апладзіраваць аўтару гола.

Асноўны час гульні падыходзіў да завяршэння. Прыхільнікі “Віцебска” гадаюць, колькі дададуць кампенсаванага часу. У выніку ніхто не угадаў. Каманды, як мінімум, павінны былі правесці яшчэ 5 хвілін. ”Белшыне” хапіла гэтага часу, каб зраўняць лік (1:1).

Меткі:

Чытайце яшчэ