“Хімік-СКА” перамог на турніры “Віцязя”
У Віцебску завяршыўся трохдзённы турнір па хакею на прызы прадпрыемства “Віцязь”.
Апошні дзень спаборніцтва паставіў усе кропкі над ”і”. ”Магілёў” са смаленскім “Славуцічам” гулялі за трэцяе месца. ”Віцебск” змагаўся з “Хімікам-СКА” за званне лепшай каманды турніра.
Магіляўчане аказаліся мацней за расійскі клуб (5:3) і атрымалі "бронзу".
У матчы за першае месца перамог “Хімік-СКА”, які абыграў віцяблян у серыі пасляматчавых кідкоў.