ФК “Віцебск”, ведучы ў два мячы, саступіў “Слуцку”

Сёння ў Слуцку сустрэліся два прэтэндэнты на “вылет” з футбольнай эліты – мясцовая каманда і нашы землякі.

Для кожнага з гэтых клубаў любое ачко - на вагу золата: на кану стаіць прапіска ў вышэйшай лізе.

На 26-й хвіліне гульні “Віцебск” вёў 0:2. Некаторы час случакі былі прыгнечаны такім развіццём падзей, але знайшлі сілы пераламіць ход гульні. Да перапынка скарацілі лік, а ў другім тайме яшчэ тройчы святкавалі ўзяцце варот Зміцера Гушчанкі (4:2).

Пасля 18-га тура “Віцебск” зноў замыкае турнірную табліцу.

Меткі:

Чытайце яшчэ