У Віцебску збіраюць грошы на аперацыю актрысе коласаўскага тэатра Наталлі Саламаха-Конанавай
Актрысе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Наталлі Саламаха-Конанавай тэрмінова неабходная аперацыя ў сувязі з тым, што ў яе дыягнаставаная пухліна правага моста-мозжачкавага кута.
Грошы патрэбныя на аперацыю і наступную рэабілітацыю за межамі Беларусі. Для ахвяраванняў адкрытыя дабрачынныя рахункі ў аддзяленні №200/140 філіяла №200 ААТ “ААБ Беларусбанк”, Віцебск, вул. Смаленская, 9А, код філіяла ўкладаатрымальніка 635:
- беларускія рублі - транзітны рахунак 3819382103002 на дабрачынны рахунак №43;
- расійскія рублі - транзітны рахунак 3819382100018 на дабрачынны рахунак №32;
- долары ЗША - транзітны рахунак 3819382100018 на дабрачынны рахунак №83;
- еўра - транзітны рахунак №3819382100018 на дабрачынны рахунак №24.
Трэба пазначыць атрымальніка “Наталля Леанідаўна Саламаха-Конанава” і мэту “аперацыя і рэабілітацыя”.
Таксама дабрачынны плацёж можна зрабіць праз сістэму інтэрнэт-банкінга на адмысловай старонцы рахункаў для ахвяраванняў.