Праца пачнецца ў гэтыя выходныя. Месцы размяшчэння манументальных малюнкаў былі ўзгодненыя з аддзелам архітэктуры Віцебскага гарвыканкама. Пад расфарбоўку перададзеныя сцены гаспадарчых пабудоў у трохкутніку між вуліцамі Касманаўтаў, Кірава і Зяньковай.
Плануецца, што ўпрыгожванне будзе не аднаразовай акцыяй. Па меры таго, як мастацкая рада ўзгандніць новыя эскізы, двары будуць напаўняцца новымі і новымі творамі. У суботу за валікі і пэндзлі возьмуцца мінскі дызайнер Улад Хвастоў і вулічны мастак з Віцебска Паша Юркоў.
Справа была б немагчымай без дапамогі партнёраў, якія бясплатна вылучылі маладым мастакам фарбу маркі “Тэкс”.