Дзіцячую мастацкую школу Віцебска ўзнагародзілі ўрадавай граматай
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска» ўзнагароджана ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.
Згодна пастанове №887 ад 22 кастрычніка мастацкая школа ўшанаваная за дасягненні ў сацыяльна-культурнай дзейнасці, значны ўклад у эстэтычнае выхаванне навучэнцаў.
Дзіцячая мастацкая школа Віцебска заснаваная ў 1979 годзе і дэкларуе наследаванне традыцыям Віцебскай мастацкай школы. Зараз у школе пад кіраўніцтвам 23 настаўнікаў атрымліваюць пачатковую мастацкую адукацыю 443 вучні.