8 лістапада вырашыцца лёс “Віцебска”: застанецца клуб ці не ў эліце
Сёння адбыліся матчы перадапошняга тура чэмпіяната краіны па футболе. Яны не далі адказа, каму дастанецца бронза першынства і хто пакіне вышэйшы дывізіён.
Пытанне прапіскі ў “вышцы” віцебскім аматарам футбола бліжэй, чым лёс бронзы. Бо “Віцебск” - адзін з прэтэндэнтаў на вылет.
Быў невялічкі спадзеў, што сёння злабадзённае пытанне для “Віцебска” вырашыцца. Аднак хатняя нічыя ў супрацьстаянні з “Тарпеда-БелАЗ” (0:0) дала адтэрміноўку да заключнага тура.
У 26-м туры 8 лістапада “Віцебск” у гасцях згуляе з “Мінскам”, а “Гомель”, у якога больш шанцаў развітацца з вышэйшай лігай, натксама на чужым полі згуляе з мінскім “Дынама”.