ХК “Віцебск” здабыў дома два ачкі
Цікавым атрымаўся паядынак паміж хакейнымі клубамі “Віцебск” і “Брэст”. Было шмат закінутых шайб, а інтрыга захоўвалася да апошняга.
На 28-й хвіліне “Віцебск” саступаў гасцям 1:3. Дзякуючы сваёй нязломнасці гаспадары ільда праз тры хвіліны ўжо перамагалі (4:3). З такім жа лікам пачаўся апошні перыяд, аднак у ім “Брэст” зраўняў лік.
Овертайм не прынёс поспеху нікому, хаця віцябляне былі блізкія да таго, каб паставіць кропку. Два ачкі “мядзведзі” здабылі ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзякуючы добрай гульні брамніка Станіслава Артынскага і дакладнага кідка Аляксандра Когалева.