Фотафакт: Помнік на магілу Рыгору Барадуліну даставіў верталёт выратавальнікаў
16 лістапада пры дапамозе верталёта Мі-8МТВ-1 Міністэрства надзвычайных сітуацый на могілкі ля Ушачаў быў дастаўлены 2,5-тонны валун з крыжом, які ўсталююць на магіле народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Ігар Засімовіч, а валун для яго быў знойдзены пад вёскай Кублічы Ушачскага раёна — у гэтай вёсцы заканчваў школу Васіль Быкаў. На камяні выбіты шасціканцовы крыж, гады жыцця і надпіс «Рыгор Барадулін. Сын.»
Выкарыстоўваць верталёт прыйшлося з-за таго, што магіла паэта знаходзіцца пасярод могілак, якія размешчаныя на досыць высокім пагорку, парослым высокімі соснамі. Яна акружаная іншымі пахаваннямі, так што цяжкі груз можна было перанесці толькі па паветры, а верталёт Мі-8МТВ-1 здатны падымаць на знешняй падвесцы да 4 тонаў.
Выратавальнікі аказвалі і іншую дапамогу ў добраўпарадкаванні месца пахавання паэта, так, з-за складанага рэльефу ўручную было перанесена больш за 800 вёдзер цэменту, што складае прыкладна 9,5 тонаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Рыгор Барадулін памёр у Мінску 2 сакавіка 2014 года, а 4 сакавіка быў пахаваны побач з маці Акулінай Андрэеўнай на мясцовых могілках ва Ушачах.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
16/Лістапад/2015 у 21:59
Приятная новость.
16/Лістапад/2015 у 22:11 1
Алеша Пешков пісаў:
Згодзен, гэта вельмi прыемная навiна!!!
16/Лістапад/2015 у 22:15 2
Годная справа !!!
17/Лістапад/2015 у 1:22 3
За такую краіну не сорамна, нізкі паклон арганізатарам.
17/Лістапад/2015 у 17:29 4
Дзякуй, хлопцы-выратавальнікі. Годную справу зрабілі.