У першынстве Беларусі па хакею пачалася другая стадыя першага этапа. Каманды падзяліліся на шасцёркі згодна набраным балам.
Цяпер віцябляне вядуць барацьбу за выхад у плэй-оф з “Лідай”, “Брэстам”, наваполацкім “Хімікам”, “Магілёвам”, “Дынама-U20”. Ад восьмага месца “мядзведзей" аддзеляе 9 ачкоў.
Першым супернікам для нашай каманды з вышэй пералічанай кампаніі стаў “Брэст”. Гэту каманду нашы землякі нечакана разграмілі - 7:3.
Заўтра “Віцебск” прыме “Ліду”. Хочацца, каб такі ж лёс чакаў і гэтых гасцей.