Народные новости Витебска

ХК “Віцебск” прывёз тры валявыя ачкі

Хакейны клуб “Віцебск” па-ранейшаму імкнецца патрапіць у 8-ку лепшых. У выяздной серыі “мядзведзі” сустрэліся з “Магілёвам” і бабруйскім “Дынама U-20”.

У абодвух матчах наша каманда няўдала стартавала. З “Магілёвам” віцябляне прайгравалі (5:1), а з “Дынама U-20” лік быў 3:0. Аднак віцяблянам удалося ўсталяваць у гэтых паядынках парытэт, і лёс гульняў вырашыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў. Над магіляўчанамі “Віцебск” узяў верх, а вось дынамаўцы свае кідкі выканалі лепей, чым іхнія супернікі.