“Вітэн” у 1/8 фінала Кубка краіны згуляе з “Гранітам”

Учора вызначыліся пары розыгрышу 1/8 фінала Кубка краіны па міні-футболе.

Віцебская каманда “Вітэн” на гэтай стадыі згуляе з мікашэвіцкім “Гранітам”. Матчы 1/8 фінала запланаваны на 12 і 13 снежня.

Аднак віцябляне свой паядынак правядуць 6 студзеня. Бо шэраг гульцоў “Вітэна” выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай, якая з 10 па 13 снежня ў Харвытыі будзе змагацца ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату света. Землякоў чакаюць матчы з супернікамі з Харватыі, Азербайджана і Швецыі.

Меткі:

Чытайце яшчэ