Вокны будынка Віцебскага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый ўпрыгожаныя выцінанкамі — з паперы выразаныя і наклееныя на шыбы калядныя сюжэты.
Тут, вітражах над аўтамабільнымі боксамі, можна ўбачыць гарадскую ратушу, побач з якой імчыць пажарная аўтацыстэрна з мехам падарункаў. Праўда, падобна, што выратавальнай машыне самой спатрэбілася дапамога, бо яе цягнуць алені. На суседняй шыбе Дзед Мароз уручае падарунак малпачцы, а Снягурка лашчыць авечку. Таксама нажніцамі віцебскія пажарныя стварылі і тэатр, і Васкрасенскую царкву з Свята-Успенскім саборам.
На іншых вокнах будынка таксама ёсць выцінанкі, але з больш простым сюжэтам: сняжынкі, ялінкі, снегавікі і таму падобнае. За такое творчае ўпрыгожанне свайго будынка віцебскія выратавальнікі ўшанаваныя першым месцам на абласным аглядзе-конкурсе на самае лепшае навагодняе аздабленне.
Другое і трэцяе месцы ў гэтым конкурсе занялі калектывы Глыбоцкага і Талачынскага РАНС. Тройка пераможцаў будзе ўзнагароджаная дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, паведамляе прэс-служба МНС.