Наталля Таўсташова стала Чалавекам года Віцебска-2015
Чытачы “Народных навінаў Віцебска” ў анлайн-галасаванні, якое праходзіла на сайце цягам месяца, абралі Чалавека года Віцебска арганізатара фестываля спартыўных танцаў “Віцебская сняжынка” Наталлю Таўсташову.
Сёлета міжнародны конкурс па спартыўным бальным танцам “Віцебская сняжынка” прайшоў у нашым горадзе ў 31-ы раз. Акрамя гэтага ў 2015 годзе 30-гадовы юбілей адзначыў танцавальна-спартыўны клуб “Фэст”, адным з трэнераў якога з’яўляецца спадарыня Таўсташова.
За Наталлю Таўсташову аддалі свае галасы 36% або 209 чалавек з 586 удзельнікаў галасавання. З зусім невялікі адставаннем у 3% другое меса заняў выбітны педагог і навуковец, астраном, дацэнт кафедры інжынернай фізікі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Голубеў. Спадар Голубеў, дарэчы, вельмі доўгі час быў лідарам у галасаванні, але, верагодна, фестываль “Віцебская сняжынка”, які прайшоў у канцы студзеня, мабілізаваў прыхільнікаў Таўсташовай.
Аўтсайдзерамі рэйтынгу сталі былы старшыня Віцебскага гарсавета, намеснік міністра спорту Міхаіл Партны і віцебскі шансанье Ілля Смунёў, якія набралі толькі па 4% галасоў.
Сёлета “Народныя навіны Віцебска” абралі “Чалавек года Віцебска”восьмы раз, раней гэтым званнем за спрыянне Віцебску і пашырэнне яго вядомасці былі ўганараваныя зняволеная сенатар і дырэктар птушкафабрыкі Ганна Шарэйка (2014), першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін (2013), маці растралянага Любоў Кавалёва (2012), бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2015?
- Наталля Таўсташова (36%, Галасоў: 209)
- Уладзімір Голубеў (33%, Галасоў: 193)
- Святлана Гарбачова (10%, Галасоў: 61)
- Ганна Лукашок (7%, Галасоў: 43)
- Валерый Сцяпанаў (6%, Галасоў: 36)
- Ілля Смунёў (4%, Галасоў: 22)
- Міхаіл Партны (4%, Галасоў: 22)
Усяго галасоў: 586