Народные новости Витебска

Наталля Таўсташова стала Чалавекам года Віцебска-2015

Чытачы “Народных навінаў Віцебска” ў анлайн-галасаванні, якое праходзіла на сайце цягам месяца, абралі Чалавека года Віцебска арганізатара фестываля спартыўных танцаў “Віцебская сняжынка” Наталлю Таўсташову.

Сёлета міжнародны конкурс па спартыўным бальным танцам “Віцебская сняжынка” прайшоў у нашым горадзе ў 31-ы раз. Акрамя гэтага ў 2015 годзе 30-гадовы юбілей адзначыў танцавальна-спартыўны клуб “Фэст”, адным з трэнераў якога з’яўляецца спадарыня Таўсташова.

За Наталлю Таўсташову аддалі свае галасы 36% або 209 чалавек з 586 удзельнікаў галасавання. З зусім невялікі адставаннем у 3% другое меса заняў выбітны педагог і навуковец, астраном, дацэнт кафедры інжынернай фізікі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Голубеў. Спадар Голубеў, дарэчы, вельмі доўгі час быў лідарам у галасаванні, але, верагодна, фестываль “Віцебская сняжынка”, які прайшоў у канцы студзеня, мабілізаваў прыхільнікаў Таўсташовай.

Аўтсайдзерамі рэйтынгу сталі былы старшыня Віцебскага гарсавета, намеснік міністра спорту Міхаіл Партны і віцебскі шансанье Ілля Смунёў, якія набралі толькі па 4% галасоў.

Сёлета “Народныя навіны Віцебска” абралі “Чалавек года Віцебска”восьмы раз, раней гэтым званнем за спрыянне Віцебску і пашырэнне яго вядомасці былі ўганараваныя зняволеная сенатар і дырэктар птушкафабрыкі Ганна Шарэйка (2014), першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін (2013), маці растралянага Любоў Кавалёва (2012), бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2015?

  • Наталля Таўсташова (36%, Галасоў: 209)
  • Уладзімір Голубеў (33%, Галасоў: 193)
  • Святлана Гарбачова (10%, Галасоў: 61)
  • Ганна Лукашок (7%, Галасоў: 43)
  • Валерый Сцяпанаў (6%, Галасоў: 36)
  • Ілля Смунёў (4%, Галасоў: 22)
  • Міхаіл Партны (4%, Галасоў: 22)

Усяго галасоў: 586

 Loading ...