У Віцебску распачаўся набор удзельнікаў у польска-беларускі праект Polis(h) Photo Lab
Polis(h) Photo Lab: пачынаецца набор удзельнікаў на польска-беларускі праект для маладых фатографаў-дакументалістаў.
Polis(h) Photo Lab – гэта польска-беларускі праект для маладых (17-35 год) фатографаў-дакумэнталістаў, арганізаваны Таварыствам Творчых Ініцыятыў „ę” з Варшавы, а таксама Vitebsk4Me. Партнерам праэкту з'яўляецца мiжнародны калектыў фотарэпарцёраў Sputnik Photos.
Мэта праекта Polis(h) Photo Lab – зрабіць фатаграфію інструментам візуальнага дыялогу і творчага ўзаемадзеяння.
На працягу 8 месяцаў 6 фатографаў з Віцебска і 6 фатографаў з Варшавы будуць супрацоўнічаць і разам ствараць аўтарскія, сацыяльна важныя праекты – фота-гісторыі, прадстаўленыя ў выглядзе фатаграфічных кніжак (photobooks). Праекты паўстануць у польска-беларускіх дуэтах. Мы хочам стварыць дыялог паміж творцамі, каб у адным праекце сустрэліся пэрспэктывы і досвед удзельнікаў з абедзвюх краінаў.
Удзел у праекце дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з заслужанымі фатографамі з Польшчы, з аўтарамі, якія толькі пачынаюць сваю кар’еру, а таксама даведацца пра самыя новыя трэнды ў польскай дакументальнай фатаграфіі.
Праект Polis(h) Photo Lab пройдзе ад пачатку лютага да канца версня 2016 года і будзе складацца з некалькіх частак:
• Распрацоўка праекта ў парах з дапамогай ментара – сустрэчы праз Skype, каля 2 гадзінаў, мінімум раз на два тыдні (дакладны час усталёўваецца індывідуальна) – на працягу 8 месяцаў.
• Сустрэчы-майстэрні ў Віцебску – 2 трохдзённыя спатканні ў групах. Адбудуцца прэзэнтацыі і майстар-класы вядомых польскіх фатографаў-дакументалістаў. Свой удзел ужо пацвярдзілі Крыс Нідэнталь (лаўрэат World Press Photo), Ян Брычыньскі (Sputnik Photos), Агнешка Райс (Sputnik Photos), Аня Наленцка (Tapir Book Design, Sputnik Photos). Майстэрні пройдуць на пачатку сакавіка (5-7.03.2016) і на пачатку траўня (6-8.05.2016).
• Фотакэмп – інтэнсіўны 10-дзённы цыкл заняткаў у Віцебску і ваколіцах, які адбудзецца ў другой палове ліпеня. Тут будзе магчымасьць прадставіць вынікі сваёй працы, падрыхтаваць фота-кнігі, паўдзельнічаць у прэзэнтацыях, майстэрнях і сустрэчах са знакамітымі фатографамі.
• Выданне фота-кніг – вынікаў творчай працы польска-беларускіх дуэтаў.
• Заключнае спатканне ў верасні – прэзентацыя фота-выданняў.
Наведванне ўсіх частак праекту абавязковае і бяcплатнае для ўдзельнікаў Polis(h) Photo Lab.
Каб прыняць удзел у праекце, анекту-заяўку трэба выслаць да 21.02.2016 на адрас [email protected]
Арганізатары праекту пакідаўць за сабою права прымаць рашэнне аб выбары самых цікавых заявак. Выбраных кандыдатаў мы запросім на размову праз Skype. Вынікі набору будуць дасланыя мэйлам да 29.02.2016.