Віцебскія баскетбалісты прымуць удзел у “Матчы зорак”
У нядзелю, 6 сакавіка, у сталічным Палацы спорту пройдзе “Матч зорак” “Сакавіцкае вар'яцтва”.
Склад каманд вызначылі шляхам галасавання, якое правялі Беларуская федэрацыя баскетбола і газета “Прессбол”. Ад віцебскага клуба згуляюць Марсэль і Віктар Аўсепян.
Акрамя гульняў, у якіх возьмуць удзел прафесійныя спартоўцы і аматары, арганізатары абяцаюць забаўляльныя мерапрыемствы - конкурсы, канцэрт і інш.