ХК “Віцебск” застаўся без галоўнага трэнера
Галоўны трэнер хакейнага клуба Іван Цішкоў пакінуў каманду.
Узначаліў каманду Цішкоў у пачатку кастрычніка - у якасці выконваючага абавязкі галоўнага трэнера. Гэта адбылося пасля сыхода яго папярэдніка - Юрыя Чуха.
У снежні Івана Цішкова зацвердзілі на пасадзе галоўнага трэнера. Пад яго кіраўніцтвам “Віцебск” заняў перадапошні радок у турнірнай табліцы, набраўшы 40 балаў.
Кантракт скасаваны па узгадненню бакоў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.