Віцебскія школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў
Вучні 5—11 класаў сярэдняй школы №40 Віцебска стварылі праект “Люблю чытаць па-беларуску” для якога запісвалі відэа з уласнай дэкламацыяй вершаў беларускіх паэтаў.
Прыхільнікі беларускай паэзіі здымалі відэа цягам году — з сакавіка 2015 па сакавік 2016 года, паведамляецца на сайце школы. Шчыра і пранікнёна школьнікі перад камерай чыталі беларускія вершы ў дварах і на вуліцах роднага Віцебска, на беразе рэчкі, у поле і ў лесе.
Чатырнаццаць лепшых відэакліпаў, запісаных вучнямі СШ №40, можна ўбачыць на канале школы ў YouTube. Там прадстаўленыя наступныя вершы:
- Ніна Аксёнчык “О май, — пара кахання”
- Максім Багдановіч “Зімой”
- Рыгор Барадулін “Уцякала зіма ад вясны” і “Пакуль жывеш развітвайся з жыццём”
- Міхал Будаеў “Лета”
- Вера Вярба “Матуліны рукі”
- Ніл Гілевіч “Маці”
- Анатоль Грачанікаў “Зоры спяваюць” і “Над Белаю Руссю…”
- Якуб Колас “На полі вясною”
- Янка Купала “Лета” і “Спадчына”
- Пімен Панчанка “Той дзень прапаў і страчаны навекі”
- Максім Танк “Родная мова”
Чытайце яшчэ
8 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
28/сакавік/2016 у 14:10
Жыве Беларусь!
28/сакавік/2016 у 14:54 1
хай жыве, а хто супраць???
28/сакавік/2016 у 19:10 2
здорово , что есть такие ученики ! и такие учителя !!!
28/сакавік/2016 у 22:14 3
Максим Жуков пісаў:
Сёлета хворает, але живе.
28/сакавік/2016 у 22:51 4
саня калинкин пісаў:
Не, санёк, не ператоргвай. Хварэе -- гэта шклоўская мадэль беэсэсер. А Беларусь Жыве! Прычым, вечна! 😈
29/сакавік/2016 у 8:11 5
СШ № 40 -- молодцы, но первыми в нашем регионе были сотрудники телерадиокомпании “Витебск”, которые несколько лет назад организовали аналогичный проект с участием известных людей Витебска и области.
29/сакавік/2016 у 10:41 6
Pcholkin пісаў:
Ты приколист? Солнце по утверждению высоколобых не вечно, а у тебя “Беларусь Жыве вечна”. Разочаровал… и подтвердил мою версию о словах синонимах.
29/сакавік/2016 у 22:17 7
саня калинкин пісаў:
Да, как то так сложилось, что я всё “высоколобых” разочаровываю… 🙄
А нормальные люди -- нормально воспринимают… 😐