Народные новости Витебска

Віцебскія школьнікі стварылі шэраг відэаролікаў з дэкламацыяй вершаў беларускіх класікаў

Вучні 5—11 класаў сярэдняй школы №40 Віцебска стварылі праект “Люблю чытаць па-беларуску” для якога запісвалі відэа з уласнай дэкламацыяй вершаў беларускіх паэтаў.

Прыхільнікі беларускай паэзіі здымалі відэа цягам году — з сакавіка 2015 па сакавік 2016 года, паведамляецца на сайце школы. Шчыра і пранікнёна школьнікі перад камерай чыталі беларускія вершы ў дварах і на вуліцах роднага Віцебска, на беразе рэчкі, у поле і ў лесе.

Чатырнаццаць лепшых відэакліпаў, запісаных вучнямі СШ №40, можна ўбачыць на канале школы ў YouTube. Там прадстаўленыя наступныя вершы: