ФК “ Віцебск” разграміў “Славію”

Сёння ў Мазыры наш клуб дамогся буйной перамогі над мясцовай “Славіяй” (0:4).

Галоўны трэнер віцяблян Сяргей Ясінскі гульню сваіх падапечных пракаментаваў наступным чынам:

- Футбол - дзіўная гульня! У папярэднім хатнім матчы з "Іслаччу" якасць гульні была на тры парадкі вышэй, білі па варотах суперніка ў 2 разы часцей, але ў выніку прайгралі. А сёння, нягледзячы на такі буйны лік, якасць гульні была блізкай да ўзроўню ДЮСШ, колькасць нявымашаных страт, абрэзак, недакладных пасаў проста зашкальвала. Гледачам, вядома, такі футбол падабаецца, а трэнерам...

Два хуткія галы моцна паўплывалі на далейшы ход гульні. Яны дазволілі нам спакойна адысці ў абарону, сэканоміць сілы і лавіць суперніка на контратаках. Ціск у другім тайме моцна ўзрос, але калі не спраўляліся палявыя гульцы - ратаваў брамнік. Ён здзейсніў некалькі неверагодных сейваў.
Радасць ад перамогі, вядома, ёсць, але асадак прысутнічае.

Пасля пяці тураў першынства “Віцебск” займае 7-мы радок у турнірай табліцы.

Меткі:

Чытайце яшчэ