ФК “Віцебск” дома не набраў ачкі

Вынік матча паміж “Віцебскам” і салігорскім “Шахцёрам” быў перадвызначаны за першыя 15 хвілін паядынку, калі ў варотах землякоў пабывалі два мячы.

Пасля двух галоў наша каманда намагалася зраўняць лік. Але трэці мяч, прапушчаны на 56-й хвіліне, канчаткова пахаваў надзею, што сітуацыю ўратуюць. Адзінае, што атрымалася ў “Віцебска”, гэта скараціць лік. За сем хвілін да завяршэння асноўнага часу Віталь Марахоўскі са штрафнога класным ударам адправіў мяч у вароты “Шахцера” (1:3).

Меткі:

Чытайце яшчэ