На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фотарэпартаж

6 ліпеня пад Віцебскам на беразе возера Сосна адбылося святкаванне старажытнага народнага свята Купалле.
На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Мерапрыемства праходзіла на тэрыторыі кавярні “Прыазёрны двор “У Ганны”. Арганізаванае яно было прафкамам ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” і адміністрацыяй Віцебскага раёна.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Каб дабрацца да месца святкавання з Віцебска пусцілі бясплатны аўтобус. На ўваходзе гасцей сустракаў народны аркестр з гармонікам і бубнам. Тут жа ў майстрых можна было набыць ужо сплеценыя вянкі. У каго хапала жадання і ўмення маглі сплесці купальскі вянок на свой густ — трохі далей стаяў воз з палявымі кветкамі, сабранымі менавіта для гэтага.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Паабапал сцежак прадавалі сувеніры, што праўда, разнастайнасць іх была не дужа вялікая, а народных рамесных вырабаў было зусім мала.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Далей наведнікаў свята чакалі розныя забаўкі: направа гульні народныя, налева — ўжо сучасныя атракцыёны. Зразумела, што ў кавярні адпачываючыя маглі і паесці, і выпіць.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

На сцэне была арганізаваная неблагая канцэртная праграма “Купальская казка”, якая збольшага складалася з беларускага фальклору, якія выконвалі як дарослыя, так і дзіцячыя самадзейныя калектывы.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Затым пачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Купалле”, якое было інтэрактыўным — у гульні і віктарыны на тэмы народных традыцый арганізатарам удалося ўцягнуць і гледачоў, якіх за ўдзел частавалі іржаным кісялём.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Акрамя ўдзелу ў разнастайных гульнях, арганізаваных аніматарамі, асноўнай забаўкай сабраўшыхся былі фотасэсіі ў купальскіх вянках, як сэлфі, так і з фатографамі.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

А дзясятай гадзіне вечара было запаленае вялікае вогнішча. На жаль, на гэтым, можна сказаць, культурная праграма была завершаная. Ніякіх дзеяў вакол агню не было. Пачалася дыскатэка, дзе ўжо гучалі песні, не маючыя адносінаў ні да Купалля, ні да Беларусі.

На беразе возера пад Віцебскам адзначылі Купалле. Фота Сержука Серабро

Асабліва віцяблян парадавалі спакойная і нязмушаная атмасфера свята: ні табе дагляду асабістых рэчаў, ні табе рамак з металашукальнікамі. Міліцыя прысутнічала, аднак свята людзям не псавала. Прыязджаў правяраць працу сваіх падначаленых і кіраўнік Віцебскага РАУС палкоўнік міліцыі Андрэй Іваноў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ