Полацкія краязнаўцы знайшлі ў Клясціцах мяркуемы ахвярнік і старажытны каменны крыж

Увагу краязнаўцаў Аляксея і Андрэя Бухавецкіх прыцягнуў вялікі авальны цёмна-чырвоны гранітны валун у вёсцы Клясціцы Расонскага раёна.
Полацкія краязнаўцы знайшлі ў Клясціцах мяркуемы ахвярнік і старажытны каменны крыж. Фота Андрэя Бухавецкага

Калі яны расчысцілі камень памерам 130х60 сантыметраў ад імху, то ўбачылі на яго паверхні рукатворную канаўку даўжынёй 136 сантыметраў. Мяркуецца, што гэты камень з’яўляецца культавым аб’ектам — ахвярнікам — часоў ранняга сярэднявечча, паведаміў “Народным навінам Віцебска” Андрэй Бухавецкі.

Полацкія краязнаўцы знайшлі ў Клясціцах мяркуемы ахвярнік і старажытны каменны крыж. Фота Андрэя Бухавецкага

Сталыя жыхары Клясціцаў распавялі краязнаўцам, што да Другой сусветнай вайны да валуна хадзілі пажылыя вяскоўцы і вылівалі на камень ваду, клалі на яго розныя прынашэньні, лічачы, што гэта святы валун.

Полацкія краязнаўцы знайшлі ў Клясціцах мяркуемы ахвярнік і старажытны каменны крыж. Фота Андрэя Бухавецкага

Другой каменнай знаходкай, выяўленай у Клясціцах, стаў доўгі крыжападобны валун на грамадзянскіх могілках. На пляскатым баку каменя памерам 134х70 сантыметраў краязнаўцы знайшлі высечаны дзевяціканцовы крыж памерам 44х25 сантыметраў. Магільны каменны крыж можна прыблізна датаваць Х-ХVI стагоддзямі.

Полацкія краязнаўцы знайшлі ў Клясціцах мяркуемы ахвярнік і старажытны каменны крыж. Фота Андрэя Бухавецкага

“Знойдзеныя бясцэнныя дзіўныя помнікі нашай старажытнасці, нацыянальныя святыні. Гэтыя гістарычныя каменныя знаходкі кажуць пра тое, што людзі ў гэтых краях сяліліся значна раней, чым датуецца ў пісьмовых крыніцах”, — кажа Андрэй Бухавецкі.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ