Народные новости Витебска

ФК “Віцебск” падзяліў ачкі з “Гарадзеяй”

У межах нацыянальнага першынства па футболе наша каманда ў суботу прыняла клуб з Міншчыны - “Гарадзея”.

Матч пакінуў неадназначнае ўражанне. Першы тайм у “Віцебска” не атрымаўся: землякі не стварылі ні аднаго моманту каля варот суперніка, ні адзін удар не дайшоў да брамы “Гарадзеі”. Госці ў гэтым плане глядзеліся куды больш перспектыўней і на 35-й хвіліне выйшлі наперад.

Пасля перапынку віцябляне загулялі ў футбол, які падабаецца заўзятарам. Доўгі час “Гарадзея” знаходзілася ў аблозе, на 68-й хвіліне дакладным ударам віцебскі нападаючы Кірыл Вергейчык робіць лік нічыйным . Відавочна, што нашых футбалістаў не задавальняла нічыйныя і яны працягвалі шукаць падыходы да варот суперніка. З цягам часу камандзе з Міншчыны ўдалося адсунуць гульню ад сваіх варот . У кампенсаваны час “Віцебск” зноў на "сеў" на суперніка, але вырваць тры ачкі не атрымалася.

З надыходам верасня на трыбунах прыбавілася колькасць гледачоў - да сталых заўзятараў далучыліся школьнікі.