Народные новости Витебска

ФК «Віцебск» пацярпеў другую паразу запар

Другі тур запар нашы футбалісты не набіраюць ачкоў.

Тыдзень таму нашы футбалісты на выездзе саступілі салігорскаму «Шахцёру» (1:0). Учора «Віцебск» зноў застаўся з пустым багажом, прайграўшы мінскаму «Дынама» 0:2. У варотах нашай каманды пабывала два гола.

Гульню сваіх падапечных Сергей Ясінскі пракаментаваў так:

- Крыўдная параза. Хоць той факт, што крыўды ўзнікаюць пасля матчаў з лідарамі нашага футбола - "Дынама","Шахцёрам", на радасць. Галы ў нашы вароты - вынік непаразумення паміж
абаронцамі. Ёсць, вядома, і віна Шчарбакова, але ў цэлым адыграў ён нядрэнна, за выключэннем гэтых момантаў. Калі Гушчанка крычыць "я", на лаўцы уздрыгваем...

Ствараем моманты, а галоў няма. Гэта ўжо напружвае. Лепшых момантаў цяжка прыдумаць, а мы не забіваем. Лепш толькі моманты, што мы стварылі для супернікаў.