Народные новости Витебска

Cinema Perpetuum Mobile 2016 у Віцебску

Фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile 2016 вяртаецца ў Віцебск у фармаце: 4 дні - 4 пляцоўкі. Цягам 4-х дзён з 6 па 9 кастрычніка на 4-х культурніцкіх пляцоўках будзе адбывацца трансляцыя розных праграм фестывалю. Пачатак усіх паказаў у 19:00.

6.10 - Праграма музычнага відэа "Visual music" - Арт-паб Torvald (вул. Камсамольская,32)
7.10 - Дакументальная конкурсная праграма - VZAP (вул. Кастрычніцкая,2)
8.10 - Эксперыментальная конкурсная праграма - Арт-прастора Талстога,7
9.10 - Анімацыйная праграма - бітлз-клуб (вул. Кастрычніцкая,12)

Уваход: free-donation. Інфа: +37525 9133876.

Сinema Perpetuum Mobile (СРМ) - гэта некамерцыйнае культурнае мерапрыемства, якое мае на мэце прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа; пошук новых формаў і рашэнняў у кінамастацтве, развіццё культурнай разнастайнасці ў кіно і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.