БК «Рубон» не выйшаў у фінал Кубка Беларусі

З 12 па 14 кастрычніка ў Мінску праходзіў папярэдні этап розыгрышу Кубка краіны па баскетболе сярод мужчынскіх каманд.

Шэсць клубаў падзялілі на дзве групы. Пераможца ў групавым раўндзе выходзіць у фінал.
Віцебскаму «Рубону» ў супернікі дасталіся «Цмокі-Мінск» і «Цмокі-Мінск(2)». Абедзьвум дружынам нашы баскетбалісты саступілі і засталіся па-за фіналам.

У фінальным паядынку, які адбудзецца ў снежні, сыйдуцца «Цмокі-Мнск» і «Гродна-93».

Меткі:

Чытайце яшчэ