ФК «Віцебск» сабраў больш за 2 тысячы рублёў на лячэнне Жэні Батурэвіч
Сёння віцебскі футбольны клуб правёў дабрачынную акцыю: грошы, атрыманыя ад продажу білетаў на матч «Віцебск» - «Нафтан", пойдуць на лячэнне 4-гадовай Жэні Батурэвіч.
Падчас паядынка стала вядома, якую суму пералічаць хворай дзяўчынцы: гэта 2205 рублёў. Капітан каманды Дзмітрый Гушчанка ў інтэрв'ю афіцыйнаму сайту клуба падзякаваў усім, хто прыйшоў на матч, і адзначыў, што самі футбалісты не засталіся ўбаку і таксама здалі грошы на аперацыю.
Што тычыцца непасрэдна гульні паміж «Віцебскам» і «Нафтанам», то віцябляне перамаглі навапалачан з лікам 2:0.