ФК «Віцебск» перамог БАТЭ
Апошняя хатняя гульня «Віцебска» падарыла шмат станоўчых эмоцый. Каманда Сяргея Ясінскага перамагла чэмпіёна краіны - 2:1.
На перамогу ў гэтым матчы БАТЭ быў не надта матываваны: клуб яшчэ месяц таму запяспечыў сабе залатыя медалі. Аднак, трэба думаць, лідару першынства не вельмі хацелася саступаць серадняку чэмпіяната.
У кожным тайме нашы футбалісты адзначыліся па галу. Аднак самым яскравым у выкананне «Віцебска» атрымаўся другі тайм, у якім нашы футбалісты не раз павінны былі дабіцца поспеху.
За тур да завяршэння першынства віцебскую каманду можна павіншаваць з шостым месцам у турнірнай табліцы. Даўно мы не былі так высока!
Аматары футбола, якія наведалі суботні матч, маглі пабачыць новае мультымедыйнае табло.