Народные новости Витебска

“Віцебск” пачаў чэмпіянат з паразы

У стартавым паядынку чэмпіяната краіны па футболе каманда нашага горада з мінімальным лікам (1:0) саступіла на выяздзе сталічным “Крумкачам”.

Першы тайм выдаўся небагатым на вострыя моманты ля двух варот. Віцяблянам не хапала дакладнасці - як пры перадачах мяча, так і пры стрэлах па варотах суперніка.”Крумкачы” аказаліся трохі спрытней - на 41-й хвіліне яны рэалізавалі адзін з нешматлікіх момантаў.

Пасля перапынку гульня пайшла куды весялей з абодвух бакоў. “Віцебску” удалося адправіць мяч у вароты суперніка, аднак гол не залічылі – становішча па-за гульнёй. Нягледзячы на ўсе намаганні каманд, лік на табло больш не мяняўся.

Галоўны трэнер “Віцебска” Сяргей Ясінскі падзяліўся сваім уражаннем пасля матча:

- Для мяне гэта асабліва крыўднае паражэнне. Таму што, на мой погляд, гульня была абсалютна роўная. Мы ні ў якіх кампанентах не саступалі гаспадарам - ні ў жаданні перамагчы, ні ў жаданні змагацца за кожны мяч. Нават, на мой погляд, стварылі больш галявых момантаў, чым супернік. Аднойчы нават забілі гол, пару разоў вельмі выдатна згуляў брамнік гаспадароў, а яшчэ ў першым тайме мяч цудам не трапіў у пустыя вароты. Але за галявыя моманты ачкоў не даюць. У суперніка атрымаўся адзін знішчальны ўдар, ён і паставіў кропку ў нашым супрацьстаянні.