“Віцебск” здабыў першую перамогу, разграміўшы “Неман”
Шыкоўным атрымаўся паядынак паміж віцебскімі футбалістамі і гродзенскім “Неманам”.
Абодва клубы выглядалі годна. Гульня глядзелася на адным дыханні. Цікавыя і імгненныя падзеі на полі пачалі разгортвацца з 29-й хвіліны матча, калі “Віцебск” адкрыў лік.
Праз хвілін пяць – на табло ўжо парытэт (1:1). Прайшло ўсяго дзве хвіліны, і віцябляне зноў выходзяць наперад (2:1). З такім лікам клубы сыйшлі на перапынак.
Адгуляўшы ў другім тайме трохі больш за дзесяць хвілін, “Віцебск” павялічыў перавагу. Трэба адзначыць, што гарадзенцы пры ліку 3:1 не палі духам і шукалі шляхі, каб адквітаць прапушчаныя мячы. Дзесьці наш клуб выратавала штанга, а дзесьці надзейна гуляў Дзмітрый Гушчанка.
Пад занавес гульні “Віцебск” дабіўся чацвёртага поспеху, тым самым прымусіў мясцовых аматараў футбола пакідаць стадыён, не дачакаўшыся фінальнага свістка.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
29/красавік/2017 у 23:43
Нарэшце)
30/красавік/2017 у 9:49 1
Тактика Ясинского: прикинуться аутсайдерами, а потом воспользоваться этим образом