Народные новости Витебска

Ва Ўшачскім раёне можна набыць сядзібу XIX стагоддзя за 23 рублі

На аўкцыён з пачатковым коштам у 23 рублі выстаўлена сядзіба XIX стагоддзя ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна прадаецца, якая належала Грабніцкім.

Улады раёна планавалі рэстаўраваць будынак сядзібы, пабудаваны ў 1840 годзе і зрабіць у ім музей традыцыйных промыслаў і гасцінны двор. Аднак у 2014 годзе, відаць з-за крызісу і адсутнасці сродкаў, сядзібу выставілі на аўкцыён з коштам у 41 000 еўра.

Як бачым, за тры гады пакупнікоў на панскі палац не знайшлося. Зараз яго прадаюць з пачатковым коштам у памеры адной базавай велічыні — то бок 23 рублёў. Разам з сядзібай новы гаспадар атрымае права на арэнду зямельнага ўчастка плошчай у 13 сотак на 50 гадоў, а парэшткі парка, якія знаходзяцца на гэтай зямлі — безкаштоўна. Аўкыён адбудзецца 24 траўня.

Аднак пры гэтым пакупніку прыйдзецца яшчэ выплаціць 634 рублёў 25 капеек аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама за падрыхтоўку аб'екта да продажу.

Таксама ўладальнік будзе абавязаны не пазней чым за два гады адрэстаўраваць будынак і пачаць выкарыстоўваць у прадпрымальніцкіх мэтах. А не пазней, як праз два месяцы пасля набыцця лота неабходна падпісаць ахоўнае абавязальніцтва гісторыка-культурнай каштоўнасці.