Фотафакт: У Віцебску выпускнікі апранулі стужкі з вышыванкай
Пад час сёлетняга “апошняга званка”, які прайшоў у школах Віцебскай вобласці 30 траўня, можна было назіраць выпускнікоў упрыгожаных стужкамі з беларускім арнаментам.
У той жа час трэба заўважыць, што найбольш устойлівым трэндам і сімвалам заканчэння школы застаюцца дзяўчаты, апрануты ў больш менш дакладна стылізаваную савецкую ўрачыстую школьную форму — карычневыя сукенкі з белымі фартушкамі.