Народные новости Витебска

Фотафакт: У Полацку пачалася рэстаўрацыя фасадаў Сафійскага сабора

Напярэдадні святкавання 500-годдзя выдання Францыскам Скарынай беларускай бібліі ў Полацку ідзе рэстаўрацыя фасадаў Сафійскага сабору, пра гэта «ННВ» паведаміў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі.

Тэндар на рэстаўрацыю гісторыка-культурнага помніка быў абвешчаны упраўленнем капітальнага будаўніцтва Полацка яшчэ ў студзені. Пераможцам стала прадпрыемства «Полацксельбуд» з коштам прац у 464 149 рублі 30 капеек.

Згодна пашпарту аб'екта працы пачаліся ў сярэдзіне красавіка і павінны завяршыцца да 11 жніўня.