Віцебскія футбалісты на сваім полі ўзялі верх над аўтсайдэрам турнірнай табліцы - наваполацкім “Нафтанам” (2:0).
Вікторыя над навапалачанамі дазволіла “Віцебску” ўзняцца на адзін радок ўверх. Нягледзячы на лік віцябляне прадэманстравалі нелепшую гульню.
Парадаваў у гэтым паядынку віцебскі бразілец Рафаэль Ледэсма. Ён шыкоўным ударам са штрафнога адкрыў лік у матчы. Была вялікая верагоднасць, што ў “Нафтана” атрымаецца зраўняць лік. Аднак на 89-й хвіліне Кірыл Вергейчык павялічыў перавагу “Віцебска” і тым самым зняў усе пытанні.