Віцебскія пляжнікі заваявалі Кубак краіны

У гэтыя выходныя ў Мазыры прайшоў розыгрыш Кубка Беларусі па пляжным футболе.

У спаборніцве ўдзельнічалі 8 каманд. У чвэрцьфінале віцебская каманда “Вітаблспорт” была мацней кобрынскага клуба ”Палесся” (9:2).

У паўфінальным супрацьстаянні са зборнай Беларусі U23 для віцяблян гульня склалася куды складаней. “Вітаблспорт” вымушаны быў чатыры разы зраўніваць лік. Урэшце нашы хлопцы вырвалі перамогу (5:4).

У фінальным паядынку віцябляне перайгралі брэсцкую каманду “Лагуна-Кікерс” з лікам 4:1.

Меткі:

Чытайце яшчэ