“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску

Пасля ўдалага старту ў Гародні ў самы паўночны горад Беларусі прыйшло свята, якое заклікана было абудзіць нацыянальную свядомасць, наблізіць да беларускай літаратуры, навучыць разумець сакральныя сімвалы — “Фэст вышыванкі”.
“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску. Фота Барбары Церашковай

Фэст віраваў у адной з самых нацыянальных і ў той жа час дэмакратычных устаноў горада – арт-пабе “Торвальд”. І гэта стала дадатковым бонусам: не пакідаючы мерапрыемства ў суседняй зале можна было падсілкавацца беларускімі стравамі, якія ёсць у меню паба.

“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску. Фота Барбары Церашковай

Ідэя добрая, мэты прыўкрасныя, месца зручнае. Вось толькі фармат свята падаўся да болю знаёмым. Каля двух месяцаў таму прыкладна за 200 метраў ад “Торвальда” у арт-прасторы “Талстога,7” праходзіла традыцыйнае віцебскае свята “Барадулінкі”.

Не патрапілі на “Фэст вышыванкі” але былі на “Барадулінках”? Лічыце, што маеце ўяўленне і пра адно, і пра другое свята. З адного боку – чым больш такіх мерапрыемстваў – тым лепш. З другога – колькасць спажыўцоў падобных фэстаў у Віцебску не такая вялікая. Можа таму, пазнаёміўшыся з праграмай мерапрыемства і пабачыўшы аналагі з ліпеньскім оpen airом, моладзь ў арт-паб ішла не надта каб масава.

“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску. Фота Барбары Церашковай

І тым не менш, несправядліва было б абысці ўвагай рэчы, якія выглядалі вельмі выгадна менавіта на “Фэсце вышыванкі”. На погляд аўтара артыкула сярод іх найпер варта ўзгадаць наступныя:

Увага да віцебскіх паэтаў

Віцебскія паэты Ўладзімір Папковіч і Кастусь Севярынец былі не менш цікавымі – а для некаторых гасцей свята, што даўно асабіста ведаюць і любяць творцаў у нейкай ступені і больш цікавымі – за імянітых гасцей: паэта Славаміра Адамовіча і пісьменніка Аляксея Шэіна. Госці нясуць неацэнную місію, пашыраючы кругагляд звычайнага гараджаніна, але ў спалучэнні са “сваімі” творчая карціна для яго выглядае найбольш поўнай.

“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску. Фота Барбары Церашковай

Кірмаш вышыванкі

Шыкоўныя кнігі прыватных выдавецтваў цяпер для віцяблян ужо не навінка. А вось вялікі кірмаш рэчаў – ад куртак з нацыянальным арнаментам да завушніц з васількамі –у такім аб’ёме быў прадстаўлены ўпешыню. У пераважнай большасці асартымент забяспечыла крама “Князь Вітаўт”, прапанаваўшы тавары з улікам рознага дастатку пакупнікоў:

— Вышыванка – не танная рэч, - расказаў Сяргей Байко. - Ручная работа таннай не можа быць наогул. Але мы разумеем, наколькі зараз складаная сітуацыя ў краіне. Таму прапануем больш дэмакратычныя па кошце рэчы з машыннай вышыўкай. Наогул, вельмі радуе, што і тое, і другое – запатрабавана. Беларускасць наша пашыраецца, гэта відавочна. Моладзь актыўна цікавіцца. А мы стараемся не толькі прадаць нешта, але і патлумачыць змест беларускіх сімвалаў, сакральны сэнс элементаў арнамента.

“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску. Фота Барбары Церашковай

Нельга сказаць, што гандль быў у гэты дзень вельмі ўдалым. Але многія наведвальнікі адзначылі для сябе: такая крама ў горадзе існуе, туды можна прыйсці па арыгінальнае адзенне або цікавы сувенір. З тавараў не ад “Князя Вітаўта” здзівіла і павесяліла наяўнасць сімволікі Вейшнорыі. Яна былі на запалках, паштоўках, сувенірных магнітах.

Імбрыкі ды Імбрычкі

Інтэлектуальная гульня прымусіла моладзь, што падцягнулася ў арт-паб бліжэй да вечара уключыць мазгі, нагадала яркія моманты беларускай гісторыі, адметныя творы мастацтва, біяграфію знакавай фігуры беларускага адраджэння Францішка Скарыны. Самым прыемным была нават не беларуская мова і не дасціпны вядучы з добрай дыкцыяй, а вытанчаны гумар, з якім былі напісаны пытанні, падрыхтаваны слайды. Таму назіраць за гульнёй было не менш прыемна, чым у ёй удзельнічаць.

“Фэст вышыванкі” ў мінулыя выхадныя прайшоў у Віцебску. Фота Барбары Церашковай

Ці вернецца “Фэст вышыванкі” у Віцебск калі-небудзь яшчэ? Пра гэта гаворкі ў час свята не ішло. Калі ж гэта ўсё-такі адбудзецца, хочацца каб ён стаў яшчэ больш адметным па змесце і фармаце. Магчыма, і ўдзельнікаў тады збярэцца куды больш.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ