Фотафакт: У Віцебску з’явілася новае графіці
У Віцебску папоўнілася калекцыя гарадскіх графіці — новы малюнак 26 лістапада з'явіўся на Камсамольскай вуліцы паміж домам №13 і гімназіяй №2.
Аўтар новай вулічнай працы добра вядомы ў Віцебску мастак «Предок». Творца коратка пракаментаваў пасыл свайго твора: «Каб не быць шаблонным, трэба зірнуць на сябе збоку».