Чалавек года Віцебска-2017
“Народныя навіны Віцебска” распачынаюць традыцыйнае галасаванне, шляхам якога чытачы нашага сайта вызначаць асобу, што найбольш паспрыяла вядомасці Віцебска ў 2017 годзе.
Мікалай Кірэеў — расійскі святар, які спрабаваў вывезці дзвюх віцяблянак у Санкт-Пецярбург для заняцця прастытуцыяй. Суд прызнаў бацюшку вінаватым у суцянёрстве і прыгаварыў да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Максім Самсонаў — правізар з віцебскай аптэкі, што ўразіў беларускі інтэрнэт сваімі стаічнымі паводзінамі, калі адна з пакупніц учыніла скандал з-за просьбы вывесці з памяшкання сабачку.
Вольга Сцяпанава — прыхільніца хатніх родаў, якую з-за смерці нованароджанай дачкі суд прыгаварыў да шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.
Дзмітрый Страчук — дэсантнік, які пад час вучэнняў ў Віцебскай вобласці выратаваў свайго саслужыўца. Ён схапіў патухлы купал шэрагоўца Жарскага і трымаў яго, пакуль парашутысты не прызямліліся. Абодва дэсантнікі за гэты выпадак узнагароджаныя медалём “За адвагу”.
Дзіяна Юрчанка — кіраўнік тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі цэнтра культуры “Віцебск”, якая нарэшце змагла заваяваць для нашага горада першую прэмію на конкурсе сучаснай харэаграфіі IFMC.
Галасаванне будзе цягнуцца да 15 лютага уключна.
Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2017?
- Дзмітрый Страчук (56%, Галасоў: 185)
- Максім Самсонаў (19%, Галасоў: 63)
- Дзіяна Юрчанка (18%, Галасоў: 61)
- Вольга Сцяпанава (4%, Галасоў: 13)
- Мікалай Кірэеў (3%, Галасоў: 11)
Усяго галасоў: 333