У Віцебску праходзіць конкурс для журналістаў “Грамадская стужка”
У Віцебску праходзіць прыём заявак на конкурс журналісцкіх публікацый “Грамадская стужка”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласці.
Да конкурсу дапускаюцца матэрыялы пра грамадскую актыўнасць ў горадзе Віцебску і вобласці. Журы чакае аўтарскія тэксты, рэпартажы, інтэрв’ю, відэа і фотасправаздачы. Прымаюцца матэрыялы, якія былі ўпершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 лістапада 2017 года.
Мэта конкурсу “Грамадская стужка” палягае ў тым, каб прыцягнуць увагу да тэкстаў сацыяльнай, культурніцкай і грамадска-значнай тэматыкі. У вашай заяўцы каротка напішыце пра сябе і свой досвед працы, і дашліце спасылкі альбо копіі ня больш за 3-х матэрыялаў.
Таксама каротка напішыце пра важнасць заяўленых тэмаў асабіста для вас. Матэрыялы будзе ацэньваць журы, якое складаецца з прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ, грамадскіх дзеячаў і актывістаў.
Будуць адзначаны тры лепшыя работы. Галоўны прыз – смартфон. Прыём будзе ажыццяўляцца да 13 верасня ўключна. Заяўкі трэба дасылаць на адрас [email protected]. З падрабязнымі правіламі можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.