Народные новости Витебска

Білборд з партрэтам Васіля Быкава з’явіўся ва Ушацкім раёне

Білборд з выявай Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава 4 верасня ўсталявалі ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна.

Рэкламны плакат усталяваны ля перакрыжавання дарог, адна з якіх вядзе праз вёску Дарошкавічы да сядзібы-музея Быкава ў Бычках, пра гэта паведамляе газета “Патрыёт”.

Указальнік з кірункам да музея стаіць і на павароце да аграгарадка, таксама мяркуюць паставіць яшчэ адзін ў вёсцы Кублічы, каб ён стаў арыенцірам на Бычкі – малую радзіму Васіля Быкава.