ФК «Віцебск» у ¼ Кубка Беларусі згуляе з «Лакаматывам»
У Доме футбола адбылося чвэрцьфінальнае лёсаванне розыгрыша Кубка Беларусі па футболе.
Нашай камандзе ў супернікі трапіў клуб першай лігі - гомельскі «Лакаматыў». На стадыі 1/16 «Віцебск» быў мацнейшы за «Оршу», а ў 1/8 віцябляне ўзялі верх над жодзінскім «Тарпеда».
«Віцебск» мае неблагія шанцы прайсці ў паўфінал Кубка краіны. На дадзены момант гамяльчане месцяцца на 7-м радку ў першай лізе.
Чвэрцьфінальная стадыя складаецца з двух гульняў (дома і на выяздзе). Першыя паядынкі запланаваны на сакавік 2019 года.