“Спеўны сход" – гэта сустрэчы, на якія людзі збіраюцца разам, каб праспяваць разнастайныя беларускія песні.
Спяваць можа кожны! Пасля невялічкай вакальнай размінкі ўсе наведвальнікі развучваюць і спяваюць песні пэўнай тэматыкі разам з вядоўцам. На кожны “Спеўны сход” запрашаецца адмысловы госць, які рыхтую сваю невялічкую праграму для вас.
У Віцебску ўжо адбыліся два Спеўныя сходы: Дзіцячы і Бітлы па-беларуску.
Гэтым разам віцяблян запрашаюць на Святочны Калядны Спеўны Сход. Мерапрыемства адбудзецца 21 снежня а 18:00 у Арт-пабе «Торвальд». Заклікаем прыходзіць усіх, хто жадае развучыць беларускія калядкі, паспрабаваць сябе ў ролі калядоўшчыка і з імпэтам станцаваць беларускія танцы пад дуду.
Да нас завітае салістка гурта «Мярэжа» Святлана Чакушка, а таксама Васіль Шкіндзер — музыка-мультыінструменталіст з Лепелю. Запрашаем прыходзіць усёй сям'ёй! Для дзетак — гульні і забаўкі. Уваход — БЯСПЛАТНЫ!
Падрабязнасці ў суполцы sxod_kalyady.