ФК “Віцебск” выйшаў у паўфінал Кубка Беларусі

Віцебскія футбалісты правялі паўторны матч чвэрцьфіналу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе.

На гэтым этапе віцяблянам у супернікі трапілася каманда з першай лігі — гомельскі “Лакаматыў”. У выніку ў хатнім паядынку “Віцебск” адолеў гасцей з мінімальным лікам 1:0. А сёння на выездзе наш клуб перайграў “Лакаматыў” з лікам 2:1.

У панядзелак, 18 сакавіка, паўфіналістаў — мінскае “Дынама”, салігорскі “Шахцёр”, “Віцебск” і клуб з Міншчыны “Іслач”—- чакае лёсаванне, на якім каманды даведаюцца пра сваіх супернікаў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ