У паўфінале ФК “Віцебск” сустрэнецца са сталічным “Дынама”
Футбольны клуб “Віцебск” даведаўся суперніка па паўфіналу Кубка краіны.
У Доме футбола адбылося лёсаванне паўфінала розыгрышу Кубка Беларусі па футболе. Наш клуб на гэтай стадыі згуляе са сталічным “Дынама”. “Іслач” (Мінскі раён) пазмагаецца з салігорскім “Шахцёрам”.
Першыя паядынкі пройдуць 10 красавіка, паўторныя — 1 мая.