У Віцебску пройдзе веснавы спеўны сход
Надышоў час загукаці вясну і ў Віцебску! 30 сакавіка запрашаем на Веснавы Спеўны Сход разам з неверагодным госьцем – лідарам гурта “Палац”, музыкам, прадзюсарам, кампазіарам, радыёвядоўцам і інш. - Алегам Хаменкам!
Не прапусціце непаўторнае магчымасці засьпяваць разам і дапамагчы вясне перамагчы канчаткова!
Чакаем усіх на Веснавы Спеўны Сход 30 сакавіка а 18-ай гадзіне ў Беларускім тэатры “Лялька”.