ФК “Віцебск” выйшаў у 1/8 Кубка Беларусі
Віцебская футбольная каманда правяла паядынак 1/16 фінала Кубка краіны.
У гасцях віцябляне адолелі “Слонім-2017” з лікам 1:3. Уладзіслаў Рыжкоў на другой хвіліне адкрыў лік, Уладзіслаў Фядосаў задоўга да перапынка павялічыў перавагу “Віцебска”, а на 51-й хвіліне Ільмір Нурысаў зрабіў лік 0:3.
За некалькі хвілін да фінальнага свістка гасцям удалося адквітаць адзін мяч.