Будынак капліцы Дуніных-Слепсцяў у батанічным садзе, які збіраліся перадаць каталікам, выставілі на аўкцыён

22 ліпеня ў Віцебску з аўкцыёна будзе прадавацца будынак былой капліцы Дуніных-Слепсцяў, які спачатку хацелі знесці, а пасля артыкулы “ННВ” — перадаць каталікам.

Капліца была пабудаваная ў 1859 годзе віцебскім памешчыкам Сцяпанам Восіпавічам Дуніным-Слепсцем. Асвечаны храм быў ў 1860 годзе дэканам Гайжэўскім (Юльян Восіпавіч Гайжэўскі / Julian Gojżewski) ў гонар Найсвяцейшай Маці Божай Балеснай, успамін якой адзначаецца 15 верасня.

Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Сержука Серабро

Пазней, ужо ў савецкі час, будынак рэканструявалі надбудаваўшы другі паверх. Меркавана гэта адбылося ў 1939 годзе — у афіцыйных дакументах, як па зносе, так і па продажы гэтая дата пазначаная годам пабудовы.

Будынак капліцы дуніных-слепсцяў (Дуніных-Сляпцоў) у Віцебску. Рэканструкцыя Віктара Барысенкава

У лістападзе 2015 году Міністэрства культуры адмовіла ў наданні будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак паведаміла, што што па інфармацыі, прадстаўленай у рабочым парадку з Віцебскага аблвыканкама, прапрацоўваецца пытанне аб перадачы будынка на баланс Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла для далейшага яго аднаўлення.

Пра тое, што касцёл дабіўся адмены рашэння аб знішчэнні будынка і працуе над пераводам капліцы ва ўласнасць рыма-каталіцкага касцёла пазней паведаміў і біскуп Алег Буткевіч.

Зараз будынак прадаецца за 41 500 рублёў 11 капеек. Пры гэтым сам аб’ект каштуе 6 925 рублёў 8 капеек, а права арэнды участка плошчай 0,1026 гектары — 34 584 рублі 3 капейкі, паведамляецца на сайце Дзяржкаммаёмасці.

Будынак капліцы Дуніных-Слепсцяў у батанічным садзе, які збіраліся перадаць каталікам, выставілі на аўкцыён

Так і трэба?

Дзякуй за ваш адказ, ён вельмі каштоўны для нас.
Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ